Мемарыял ахвярам фашызму ў гонар вязняў лагера ў в. Калдычава
Апісанне
«Мемарыял ахвярам фашызму» узведзены ў гонар вязняў Калдычаўскага лагера (дзейнічаў з сакавіка 1942г. па ліпень 1944г.). Створаны ў 1964г. Архітэктар - А. Курачкін.
На месцы пахавання вязняў Калдычаўскага лагера смерці 3 ліпеня 2007 года быў адкрыты помнік ахвярам генацыду - прадстаўнікам трох рэлігійных канфесій: іўдзеям, каталікам і праваслаўным. Помнік устаноўлены на ўездзе ў Міханавіцкі лес паміж вёскамі Калдычава і Міханаўшчына, дзе ў гады Другой сусветнай вайны размяшчаўся лагер смерці. Паводле гістарычных матэрыялах, тут загінулі больш за 22 тысячы мірных грамадзян Беларусі, большасць з якіх былі яўрэямі. Таксама тут былі атручаны ў газавых камерах 100 каталіцкіх святароў, расстраляны два цыганскіх табара, а таксама знішчаны ўдзельнікі партызанскага руху.
Помнік уяўляе сабой трохстворкавую арку, на якой усталявана зорка Давіда, праваслаўны і каталіцкі крыжы. У адкрыцці гэтага унікальнага помніка прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, Саюза архітэктараў Беларусі, члены яўрэйскіх абшчын рэспублікі, каталіцкія абшчыны і мясцовыя жыхары. Ушанаваць памяць продкаў прыехалі і сваякі загінуўшых з Ізраіля, ЗША, Польшчы.
Яшчэ большую разруху і шмат магільных узгоркаў пакінула пасля сябе на Баранавіцкай зямлі Другая сусветная вайна. На яе тэрыторыі фашысцкімі акупантамі былі арганізаваны два лагеры смерці ў вёсцы Лясная і Калдычава. За час існавання гэтых лагераў смерці фашысты замучылі і знішчылі больш за 110 тысяч ваеннапалонных і мірных жыхароў. Лёс Хатыні паўтарыла 2 мая 1943 года вёска Застарынне, дзе над мірнымі жыхарамі была учынена зверская расправа - 382 чалавекі былі спалены і забіты ў гэты крывавы дзень. З 115 дамоў, якія былі ў пачатку вайны ацалела толькі 19.
У памяць аб земляках, пра тых, хто загінуў у засценках канцлагераў і воінах загінулых падчас баёў на Баранавіцкай зямлі, узведзены 99 помнікаў, манументаў і мемарыяльных дошак. Кожны год з'яўляюцца новыя помнікі, адкрываюцца новыя мемарыялы і мемарыяльныя дошкі. Памяць аб тых страшных днях будзе жыць у сэрцах людзей яшчэ доўгія гады.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён, в. Калдычава
Каардынаты