За час свайго існавання Ратуша неаднаразова перабудоўвалася. У 1833 годзе шатровы дах на вежы быў заменены наглядальнай пляцоўкай з невялікай ратондай. У 1873 – 75 гадах была праведзена ўнутраная перабудова ў сувязі з пераездам на другі паверх гарадской думы, а на першы – паліцэйскага кіравання. У 1910 годзе гарадской управе было дазволена надбудаваць трэці паверх, што і было зроблена ў 1911 годзе. У 1924 году будынак быў перададзена музею. Віцебскі абласны Краязнаўчы музей знаходзіцца тут да цяперашняга часу.
Пошук
Віцебская ратуша
Апісанне
Віцебская ратуша - помнік архітэктуры позняга барока і класіцызму, візітная картка горада, яго эмблема. Пабудавана ў 1775 годзе на месцы драўлянай ратушы XVI стагоддзя. Ратуша была знакам гарадской незалежнасці, у ёй праводзіў свае паседжанні абраны гараджанамі орган самакіравання – магістрат. У розны час у Ратушы месцаваліся паліцыя, суд, дэпартамент, гаўпвахта, пажарны двор, гарадская казна, тэлефонная станцыя, гарадская дума.
На мапе
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome