«Славянскі базар у Віцебску» - міжнародны фэст мастацтваў у Віцебску, міждзяржаўная, буйнамаштабная культурная акцыя Саюзу Расіі і Беларусі. Адна з мэт фэсту - аб яднаць творчыя сілы блізкіх па культуры краін і стварэнне мірнай супольнасці. Сваю гісторыю «Славянскі базар» пачаў 18 ліпеня 1992 года. Яго стваральнікамі былі тры дзяржавы — Беларусь, Расія і Украіна. Цікавасць да першага «базара» быў вялікай, што дазволіла стаць фэсту штогадовым.
У 1993 годзе «Славянскі базар» уступіў у FIDOF. На флагштоку фэсту ўпершыню з”явіліся сцягі Славакіі, Кіргізіі, Літвы, Турцыі, Балгарыі, Югаславіі. У 1994 частка фэсту ўпершыню прайшла ў будынку драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, дзе адкрыўся Цэнтр нацыянальных культур. Там адбыліся канцэрты нацыянальных дэлегацый, а таксама мерапрыемствы, прысвечаныя Дням культуры Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Балгарыі.
З 1995 года «Славянскі базар» стаў звацца «Міжнародным фэстам мастацтваў». Упершыню ў рамках фэсту дэманстраваліся славянскія фільмы. Таксама ўпершыню на фэст прыехалі прадстаўнікі Кіпра, Нідэрландаў, Грэцыі, Узбекістана і Швейцарыі.
Арганізацыяй фэсту займаецца яго Арганізацыйны камітэт. У яго ўваходзяць выбітныя палітыкі, дзеячы культуры і мастацтваў трох славянскіх дзяржаў - Расіі, Беларусі і Украіны.