Стадыён «Дынама»

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Дынама - галоўная спартыўная арэна краіны, хатняя арэна каманды Дынама-Мінск.

Стадыён быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года, рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў ходзе Вялікай Айчыннай Вайны, адноўлены ў 1954 годзе. Галоўны ўваход стадыёна упрыгожаны аркай, пабудаванай у 1955 г. па праекце архітэктара М. Паруснiкава. Гэтая арка даўно стала знакам не толькі гэтага стадыёна, але і лёгка вядомым сімвалам Мінска.

Стадыён з”яўляецца комплексным спартыўным збудаваннем. Ён мае ў сваім складзе футбольнае поле, трыбуны для гледачоў, бегавыя дарожкі, сектары для скачкоў і кіданняў, пляцоўкі - валейбольныя, баскетбольныя, для гульняў у мястэчкі, тэнісныя корты, гумабітумныя трэніравальнае футбольнае поле. Пад трыбунамі размешчаны залы для спартыўных гульняў, спартыўнай барацьбы, бокса, цяжкай атлетыкі, стралковы цір, лёгкаатлетычны цэнтр.

Над трыбунамі стадыёна была ўсталявана чара для алімпійскага агню. Яго даставілі ў Мінск цягніком з Масквы і запалілі на нашым стадыёне 20 ліпеня 1980 года. Запаліў яго славуты тады беларускі змагар, трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь .

Cамай значнай падзеяй нашага стадыёна «Дынама» застаюцца падзеі ўжо далёкага 1980 года, калі тут, на гэтым стадыёне, праходзілі футбольныя сустрэчы XXII летніх Алімпійскіх гульняў.

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Стадыён «Дынама»

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Кiрава, 8