Для спартыўных заняткаў і адпачынку студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэт мае лёгкаатлетычныя стадыёны, гімнастычныя і гульнявыя залы, басейн, футбольныя палі, корты, пляцоўкі, а таксама спартыўна-аздараўленчы лагер на возеры Дрывяты - адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі.
Універсітэт фізкультуры - адно з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Заснаваны ў 1937 годзе, першапачаткова ён зваўся інстытут фізічнай культуры і доўгі час размяшчаўся на плошчы Якуба Коласа. Універсітэт рыхтуе выкладчыкаў фізкультуры, трэнераў, мэнэджэраў спорту і турызму. Сёння тут тры навучальных факультэта: масавых відаў спорту, спартыўна-педагагічны, спартыўных відаў і адзінаборстваў. На яго базе працуе інстытут турызму (2004 год). Выпускнікамі універсітэта былі многія вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі спартсмены: алімпійскія чэмпіёны А. Мядзведзь, В. Сiдзяк, В. Шчэрба, С. Брагінская, Я. Бялова, Р. Клім, В. Камінскі і інш.