Асаблівай увагі заслугоўвае галоўны фасад царквы св. Пятра і Паўла. На ім майстар засяродзіў усю ўвагу, сабраў у адзіную і выразную мастацкую кампазіцыю формы і дэталі архітэктуры барока. Галоўны фасад Петрапаўлаўскай царквы прадстаўляецца ў выглядзе своеасаблівага шчыта, які затуляе аб”ём будынка. Форма шчыта блізкая да квадрата. Статычнасць кампазіцыі парушаная толькі ў сярэдняй частцы, якая мае креповку слаістай пілястрамі і вежу з куполком.
Жылы корпус манастыра базыльянаў пабудаваны ў 1784-88 гг. з цэглы з паўднёвага боку царквы. Будынак прамавугольны, двухпавярховы, з вальмавым дахам.