Выстава галаўных убораў «Капялюшны вернісаж» (з 9 па 25 кастрычніка)
Усе падзеі

25 Кастрычнiка 2015
Міжнародны выставачны праект «Капялюшны вернісаж», які пройдзе з 9 па 25 кастрычніка, запрашае Вас пагрузіцца ў дзіўны свет элегантнасці і жаночага шарму. У самым цэнтры Мінска сапраўдныя аматары эксклюзіву змогуць па вартасці ацаніць капялюшыкі, палантыны, брошкі, маленькія рэдыкюлі, купіць пальчаткі, а таксама ўсё тое, што дапамагае стварыць непаўторны і вытанчаны вобраз, які прыцягвае погляды, як мужчын, так і жанчын. На выставе будуць прадстаўлены работы майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы. Выдатнымі вобразамі ў капялюшыках можна палюбавацца як у арт-аб\'ектах, так і ў дэкоры.
Выставачны праект «Капялюшны вернісаж» прадаставіць сваім гасцям новыя магчымасці ў стварэнні свайго непаўторнага стылю. Бо менавіта галаўны ўбор падкрэслівае Вашу індывідуальнасць, дапамагае расставіць акцэнты ў знешнім вобразе, падкарэктаваць форму твару і ў канчатковым выніку прыцягнуць да Вас увагу.
Месца: г. Мінск, вул. Cвярдлова, 4, Музей гісторыі беларускага кіноЧас: Аўт - Няд, 10.00 - 19.00
Падзеі горада «Мінск»

7 - 9 Кастрычнiка 2025

10 Верасня - 5 Кастрычнiка 2025