VI Фестываль славы беларускай зброі Наш Грунвальд
Усе падзеі

19 Ліпеня 2014
19 і 20 ліпеня музей Дудуткі запрашае ўсіх жадаючых акунуцца ў мінулае, пачуць жар бітвы і звон зброі на фестывалі \"Наш Грунвальд\". У праграме свята конны і пешы рыцарскія турніры, бугурты, турнір лучнікаў, горад майстроў, гандлёвыя шэрагі, конкурс агнявога шоў, рок і фолк канцэрты. Цэнтральнай падзеяй фестывалю стане рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410, на полі ля мястэчка Грунвальд, паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і войскамі саюзнікаў - Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.
Праграма свята 19.07:
10.20 Урачыстае адкрыццё фестывалю, прадстаўленне ўдзельнікаў фестывалю
10:40 Турнір збраяносцаў
12:40 Рыцарскі турнір
14:00 Турнір пяцёрак
16:30 Рэканструкцыя Грунвальдскай Бітвы
17:30 Канцэрт «Баль пасля Бітвы» (Спіс калектываў, удзельнікаў канцэрту
з\'явіцца пазней)
00:00 Вогненнае шоў
Праграма свята 20.07:
10:00 Адборачныя спаборніцтвы турніру лучнікаў.
11:00 Бугурты (масавыя рыцарскія бітвы «Захоп сцяга», «бітва на мосце»)
12:30 Фінал турніру лучнікаў
14:00 Конны турнір
15:00 Канцэртная праграма
Наведаць музей Дудуткі Вы можаце ў складзе зборнай экскурсіі, якая фарміруецца кожную суботу. З графікам экскурсій Вы можаце азнаёміцца на інтэрнэт-партале Ekskursii.by у раздзеле Зборныя групы. Адправіць заяўку на браніраванне
экскурсіі на 28 чэрвеня Вы можаце тут.
Для невялікіх груп магчымая арганізацыя індывідуальных экскурсій, у тым ліку на замежных мовах , а таксама арганізацыя абеду ці банкета ў нацыянальным стылі.
Падзеі горада «Мінск»

7 - 9 Кастрычнiка 2025

10 Верасня - 5 Кастрычнiка 2025