Народныя гулянні «Праводзіны Снягуркі. Масленіца»
Усе падзеі

11:00 - 11:00 01-Сакавiка-2014
1 сакавіка Дзед Мароз ладзіць пышныя праводзіны сваёй любімай унучкі. Да яго ў Маёнтак у Белавежскую пушчу на вясёлае свята прыбудуць лепшыя сябры і казачныя персанажы - Зюзя Паазерскі, баба Напасця, Лесавік, Завея, Карачун, малодшая сястра Бабы Ягі - завадная баба Каргота, і многія іншыя. І, вядома ж, тут Вас чакае сустрэча з дочкамі Дзеда Мароза - Завірухай, Сцюжай, Мяцеліцай - і яго унучкай Снягуркай.
Пагрузіцца ў атмасферу свята і нястрымнай весялосці дапамогуць ўзорны танцавальны калектыў «Непаседы» і іншыя самадзейныя калектывы, якія будуць выступаць на канцэртнай пляцоўцы на працягу ўсяго дня з 11.00 да 17.00. Вы паўдзельнічаеце ў разнастайных конкурсах, гульнях, спартыўных мерапрыемствах. Усе госці абавязкова атрымаюць падарункі ад добрага зімовага чараўніка.
Ну і якая ж Масленіца без бліноў! Традыцыйныя бліны, духмяны шашлык і травяную гарбату Вы зможаце пакаштаваць у гандлёвых радах, кафэ і палявой кухні. Увесь дзень будзе працаваць карчма «Хата Дзед Мароза».
На ўваходзе ў Маёнтак разгорнецца Горад майстроў, дзе можна будзе набыць упадабаныя сувеніры на памяць пра выдатнае свята.
Завершыцца мерапрыемства праводзінамі Матухны Зімы і Снягуркі, якія пакінуць маёнтак да снежня.
Запрашаем школьныя і карпаратыўныя групы на экскурсію «У маёнтак Дзеда Мароза» і апроч наведвання свята Вы зможаце пазнаёміцца з найстарэйшым помнікам прыроды Беларусі, уключаным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА - Белавежскай пушчай.