Свята народнай лялькі \”Лялька ў карагодзе жыцця\” (23 лістапада 2024 года)
Усе падзеі
00:00 - 23-Лiстапада
У аграгарадку Індура Гродзенскага раёна, 23 лістапада 2024 года, пройдзе унікальнае свята, якое часта называюць брэндам аграгарадка - « Лялька ў карагодзе жыцця»! Са старажытных часоў «лялькі» з тканіны былі традыцыйнай цацкай маленькіх беларусаў. Лялька лічылася сімвалам працягу роду, залогам сямейнага шчасця.
Аграгарадок Індура на дзень стане сталіцай лялек. Ужо ў 10 разоў у Індурскім цэнтры культуры пройдзе свята лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця», якое ўжо стала па-асабліваму брэндавым і значным, што пацвярджае адкрыццё ў студзені 2019 года музея лялькі.
У гэты дзень у Індурскім цэнтры культуры сярод экспазіцый можна будзе ўбачыць абрадавыя, нацыянальныя, а таксама сучасныя лялькі, выкананыя з розных матэрыялаў: саломы, лёну, пап\'е-машэ, тэкстылю і інш.
Гасцей свята чакае прадстаўлення Гродзенскага абласнога тэатра лялек, гуртка «Батлейка» Путрышкаўскага цэнтра культуры і сюрпрыз ад арганізатараў свята. На працягу ўсяго дня будзе працаваць рамесны базар, майстар-класы па вырабе абярэгавых лялек і бытавых танцам, гульнявая праграма для дзяцей.
Месца: Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, аг. Індура
Час: 24 лістапада 2024 года