Свята млынароў (9 лістапада 2024 года)
Усе падзеі
00:00 - 09-Лiстапада
Штогод у Адэльску у дзень Святога Марціна - апекуна млынароў - праходзіць традыцыйнае свята \"Свята млынароў\". У гэтым годзе свята пройдзе 9 лістапада!
Па традыцыі ўсе жыхары аграгарадка бяруць удзел у гуляннях. Яны пачынаюцца з тэатралізаванага шэсця. Пасля гэтага гасцей запрашаюць на вялікую цікавую праграму. Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр праанансаваў сёлета падчас свята працу беларускіх падворкаў. Там пройдуць канцэрты, конкурс святочных караваяў, дэгустацыя выпечкі з розных мястэчак Гродзенскай вобласці, выстава-продаж вырабаў народнай творчасці і сельскагаспадарчай прадукцыі.
Месца: аг. Адэльск, Гродзенскі раён
Час: 9 лістапада, 2024 года