Iгрышча «Ката пячы» (27 лістапада, 2024 года)
Усе падзеі
00:00 - 27-Лiстапада
У аграгарадку Скірмантава Дзяржынскага раёна пройдзе, здаўна шырока распаўсюджаная ў Мінскай вобласці, Жывая трацыя - ігрышча «Ката пячы»!
C 2017 года абрадавая гульня \"Ката пячы\" ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Штогод напярэдадні Каляднага посту гаспадыня пячэ спецыяльнай формы пірагі па традыцыйным рэцэпце, з якіх гаспадар пазней у прысутнасці гасцей будзе збіраць фігуру ката – сімвалічнага захавальніка хатняга ачага і сямейнага дабрабыту.
Галоўная мэта абраду: кожны незамужні і нежанаты ўдзельнік дзейства павінен знайсці сабе пару і стварыў сям\'ю, а жанатыя – жылі ў шчаслівым шлюбе. Згодна з традыцыяй, важна ўкусіць» ката \" за хвост, каб увесь наступны год у сям\'і панавалі лад і дабрабыт. Усё дзеянне суправаджаецца народнымі песнямі, прыпеўкамі, танцамі пад гармонік, анекдотамі.
Месца: Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, аг.Скірмантава
Час: 27 лістапада 2024 года