VII міжнародная спецыялізаваная выстава «Мотавелаэкспа» (17-18 красавіка 2021 г.)
Усе падзеі

17 - 18 Красавiка 2021
З 17 па 18 красавіка 2021 года пройдзе Міжнародная выстава «Мотавелаэкспа» - гэта выстава з рознымі інтэрактыўнымі пляцоўкамі, дзе прадстаўлены тавары і ўслугі мота- і вела-індустрыі, актыўнага адпачынку і спорту. Гэта пляцоўка, якая прадаставіць дадатковыя магчымасці для абмену вопытам, прэзентацый кампаній, пошуку новых кліентаў і выстройвання дзелавых адносін. Мерапрыемства стане плацдармам для рэспубліканскага адкрыцця мотасезона ад Iron Pride MC Belarus з традыцыйнай шматтысячнай калонай матацыклістаў.
Для наведвальнікаў выстава будзе насычана яркімі сюрпрызамі і захапляльнымі шоу. У рамках выставы адбудуцца прэзентацыі мотаклубаў Беларусі, паказальныя выступленні на матацыклах, конкурсы, спаборніцтвы.
Месца: Мінская вобласць, Мінскі раён, Шчомысліца, «Глобус Парк» (3 км. ад Мінска).
Час: 17-18 красавіка 2021 года.
Падзеі горада «Мінск»

7 - 9 Кастрычнiка 2025

10 Верасня - 5 Кастрычнiка 2025