Французскія фільмы пакажуць у Віцебску

Усе падзеі
Французскія фільмы пакажуць у Віцебску
Віцебск, Фэст

11 Кастрычнiка 2010

Французскія фільмы пакажуць у Віцебску

З 11 па 17 кастрычніка ў кінатэатры «Мір» у Віцебску пройдзе тыдзень французскага кіно.
У ёй прымуць удзел прадстаўнікі пасольства Францыі ў Беларусі.

Адмыслова для дзяцей на адкрыцці і зачыненні кінафэсту пакажуць казку «Кірыку і вядзьмарка» рэжысёра Мішэля Асэло. У ёй распавядаецца аб адважным хлопчыку, якому патрэбна будзе пераадолець шмат перашкод, каб зняць праклён са сваёй роднай вёскі.

Сталыя змогуць паглядзець: дэтэктыў Паскаля Томаса «Гадзіна «Нуль», драмы «Асалода - Палома» (рэжысёр Надзір Мокнеш), «Берні» (Альбер Дюпонтель) і камедыя «Прышэльцы» (Жан-Моры Пуаре).

Усе фільмы будуць паказаныя без перакладу і субтытраў. Аднак, упэўненыя арганізатары, нямала людзей прыйдзе ў кінатэатр. Бо тыдзень французскага кіно – унікальная магчымасць атрымаць задавальненне ад гучання мовы, на якой тварылі Віктор Гюго, Гі дэ Мапасан, Жан Поль Сартр, Анарэ дэ Бальзак і іншыя.

Падзеі горада «Віцебск»

XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (7-15 ліпеня 2025)

7 - 15 Ліпеня 2025

XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (7-15 ліпеня 2025)

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome