Свята грыбніка «Поўнае лукошко» (15 верасня 2020 года)
Усе падзеі

00:00 - 15-Верасня-2020
Беларускія лясы па праве могуць лічыцца багатымі на дарункі прыроды: грыбы, ягады, гаючыя травы і расліны. Акунуцца ў вясёлую атмасферу свята грыбным гурманам і аматарам «ціхага палявання» дапамогуць казачныя героі — касцюмаваныя грыбы. Ва ўсіх ахвотнікаў будзе магчымасць наведаць святочны канцэрт, выставу-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі і грыбоў, прадэгуставаць традыцыйныя грыбныя стравы беларускай кухні. У рамках мерапрыемства адбудзецца конкурс-марафон «Хто куды, а мы за грыбамі» і шэсце грыбнікоў. Для маленькіх гледачоў будуць працаваць атракцыёны, для іх жа пройдзе і займальная тэматычная гульнявая праграма. Завершыцца мерапрыемства беларускімі традыцыйнымі танцамі.
Месца: Ашмянскі раён, аг. КрайванцыЧас: 15 верасня 2020 года