Coffee Fest Belarus (29 лютага - 1 сакавіка 2020 года)
Усе падзеі

29 Лютага - 1 Сакавiка 2020
Галоўная кававая падзея Беларусі!
У 2020 годзе фэст яднае ўсю краіну, засноўвае Першую Кававую прэмію «Залатой холдар» сярод кававых кампаній і стварае гід па кавярнях Беларусі! Барыста з усёй Беларусі будуць змагацца за перамогу ў чатырох нацыянальных чэмпіянатах.
Спікеры з Беларусі, Расіі, Украіны, Венгрыі, Польшчы і Літвы будуць ацэньваць удзельнікаў. Госці фэсту паспрабуюць каву ад лепшых абсмажнікаў Беларусі і наведаюць майстар-класы ад асноўных экспертаў у вобласці кавы.
На дадзены момант гэта адзіны івэнт у кававай індустрыі краіны, што ўяўляе сабой фэст, які раз на год на адной пляцоўцы яднае ўсіх ігракоў кававага рынку Беларусі і блізкага замежжа, а таксама канчатковага спажыўца.
Месца: г. Мінск, вул. Ціміразева, 76, ГЗЦ «Palazzo»
Час: 29 лютага - 1 сакавіка 2020 года
Падзеі горада «Мінск»

7 - 9 Кастрычнiка 2025

10 Верасня - 5 Кастрычнiка 2025