Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі»

Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі»

Дрыбін , Фэст 1 - 31 Жнiўня 2017

З даўніх часоў на Дрыбінскай зямлі на дзень святога прарока Іллі, у першыя дні жніўня, традыцыйна праводзіліся знакамітыя «таржкі» – вялікі кірмаш. Тут гандлявалі ўсім, што магло спатрэбіцца ў гаспадарцы: конскай збруяй, мёдам, зелянінай, гліняным посудам, лазянымі кошыкамі, гаспадарчымі прыладамі, шапкамі, абуткам.

Ідэя аднавіць правядзенне жнівеньскіх таржкоў у Дрыбіне ўзнікла ў 2011 годзе. Рашэннем Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта быў праведзены першы раённы фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі», і прайшоў ён настолькі ўдала, што ўжо ў 2012 атрымаў статус рэгіянальнага.

Мэта, якую ставяць перад сабой арганізатары фестывалю, вельмі высакародная: адраджэнне, захаванне традыцыйных рамёстваў і промыслаў Дрыбінскага рэгіёна, а таксама багатай фальклорнай спадчыны – песень, танцаў, вуснай паэтычнай творчасці – і папулярызацыя іх сярод падрастаючага пакалення і моладзі.

Месца: г. Дрыбін, Магілёўская вобласць

Час: жнівень 2017

    Жадаеце ўсталяваць PWA

    favicon

    Ekskursii.by

    browser icon

    Google Chrome