1-ы Лацінаамерыканскі гастранамічны фестываль

Усе падзеі
1-ы Лацінаамерыканскі гастранамічны фестываль
Мінск, Фэст

27 Лiстапада 2009

1-ы Лацінаамерыканскі гастранамічны фестываль

Пасольства Венесуэлы ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Crowne Plaza Hotel запрашае на 1-ы Лацінаамерыканскі гастранамічны фестываль, які праходзіць у Мінску па 29 лістапада 2009 года. Усё жадаючыя змогуць адчуць сапраўдны густ Лацінскай Амерыкі, нацешыцца неверагоднай разнастайнасцю традыцыйнай кухні, музыкі, танцаў, кіно, выстаў не пакідаючы меж Мінска. Падчас фестывалю таксама будуць прадстаўленыя відэа прэзентацыі лацінаамерыканскіх краін з удзелам турыстычных агенцтваў Беларусі. Жадаючыя змогуць набыць гастранамічныя лацінаамерыканскія прадукты.
Месца правядзення: вул. Кірава, 13, гатэль “Crowne Plaza”







ПРАГРАМА

26 лістапада
19:00 – 24:00 Вячэра (перуянская кухня). Стравы ўключаныя ў меню рэстарана, Рэстаран «Empire»
20:00 Паказ фільма Альберты Арвела «Гуляць і змагацца» (дакументальны фільм на іспанскай мове — гэта гісторыя аб шасцярых венесуэльскіх дзецях і іх кахання да музыкі; гісторыя, якая даказвае: толькі той, хто марыць, дасягае немагчымага).
Кароткі аповяд аб сістэме дзіцячых і юнацкіх сімфанічных аркестраў Венесуэлы. 75 хв. Lobby
23:30 Выступ танцавальнай групы – уругвайские танцы: Румба, Ча-Ча, Сальса ,Club Next

27 лістапада
19:00 – 24:00 Вячэра (лацінаамерыканская кухня). Стравы ўключаныя ў меню рэстарана. Рэстаран «Empire»
19:30 Выступ струннага квінтэта «Эвенсьо Кастэльянас» Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сымона Балівара г. Мінска 45 хв. Рэстаран «Empire»
23:30 Ноч сальсы, Dj Эдгар. Club Next

28 лістапада
19:00 – 24:00 Вячэра (лацінаамерыканская кухня). Стравы ўключаныя ў меню рэстарана. Рэстаран «Empire»
23:30 Ноч сальсы, Dj Эдгар. Сlub Next

29 лістапада
12:00 Дзіцячая забаўляльная праграма: танцы, маляванне, гульні і т. д. Арганізатары: Лацінаамерыканскі культурны цэнтр імя Сымона Балівара г. Менска .Рэстаран «Dolce Vita»
14:00 Выступ танцавальнай групы "Йаланда Марэна" Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сымона Балівара г. Мінска. Рэстаран «Dolce Vita»
12:00 Швецкі стол (бранч, лацінаамерыканская кухня) .Рэстаран «Dolce Vita»
 

Падзеі горада «Мінск»

Гастратур «Крэва – Гальшаны» з дэгустацыяй сыру (20 чэрвеня - 22 жніўня 2025 года)

20 Чэрвеня - 22 Жнiўня 2025

Гастратур «Крэва – Гальшаны» з дэгустацыяй сыру (20 чэрвеня - 22 жніўня 2025 года)

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome