ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Экскурсія Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны)

старэйшыя за 18 гадоў

да 18 гадоў

Экскурсія - Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны)

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • абед
  • білеты на ўваход
    • музей Ф.Багушэвіча ў Кушлянах 113 / 56
    • Музей-сядзіба Агінскага 141 / 99

Праграма экскурсі - Стара-Віленскі шлях ( Залессе - Солы - Кушляны - Жупраны)

  • Збор групы
    Збор групы
  • Пераезд
    Пераезд у Залессе (120 км)
  • Славутасць
    Славутасць Залесскі палацава-паркавы ансамбль - сядзіба Агінскіх
    Міхал Клеафас Агінскі - музыка - аўтар сусветна вядомага паланэза «Развітанне з Радзімай» і музыкі польскага гімна «Яшчэ Польшча не загінула», рэвалюцыянер, дзяржаўны дзеяч, рафінаваны арыстакрат, нястомны патрыёт, воін, гісторык, сем'янін, будуарны лавелас і нават вечны даўжнік… З 68 гадоў, пражытых Міхалам Клеафасам, амаль траціна - 20 гадоў - прыйшлася на Залессе. Гасцінная сям'я Міхала Клеафаса заўсёды рада гасцям у сядзібе. Як і некалькі стагоддзяў таму, тут правяцца балі, праводзіць свае выступленні батлеечны тэатр, паэты-пачаткоўцы даюць на суд грамадскасці свае вершы.
  • Пераезд
    Пераезд у Смаргонь (12 км)
  • Славутасць
    Славутасць Смаргонскі касцёл Святога Міхаіла Архангела (вонкавы агляд)
    За 400 гадоў існавання будынак паспеў паслужыць і кальвіністам, і каталікам, і праваслаўным, і атэістам. Аднак і сёння мае славу былога Кальвінскага Збору. Вашай увазе незвычайны помнік архітэктуры перыяду рэнесанс. У ім спалучаецца суровая прастата і маналітнасць, ваяўнічасць і рытмічныя дэкарацыі.
  • Абед
    Абед
    Па жаданні групы абед можа быць арганізаваны ў адной з кавярняў горада Смаргоні або на сельскай сядзібе. У летні час магчым пікнік на свежым паветры.
  • Пераезд
    Пераезд у Солы (16 км)
  • Славутасць
    Славутасць Касцел Дзевы Марыі Ружанцовай ў Солах (вонкавы агляд)
    Вельмі эфектнае аблічча касцёла, безумоўна, робіць уражанне. Асіметрычны і хупавы - ён не падобны ні на адзін іншы храм. Грацыёзнае і элегантнае ўвасабленне стылю мадэрн. Зазірнем унутр - вельмі нетрывіяльныя фрэскавыя сюжэты не пакінуць Вас абыякавымі. Абарона Яснагорскага манастыра ў Чэнстахове ў 1655 годзе падчас уварвання шведаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і «Цуд над Віслай» з савецка-польскай вайны 1919- 1921 гг. А ці ведаеце Вы, дзе была падпісана дамова аб перамір'і паміж Нямеччынай і тады ўжо Савецкай Расеяй? Сардэчна запрашаем у Солы.
  • Пераезд
    Пераезд у Кушляны (8 км)
  • Музей
    Музей Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»
    На Гарадзеншчыне, у мястэчку Кушляны, у 1896 годзе пабудаваў уласную хату Францішак Багушэвіч. Ён уклаў у яе душу і правёў тут апошнія гады жыцця. Менавіта тут, гуляючы па пакоях паэта, Вы даведаецеся пра яго вялікую асобу. Тут вы пачуеце пра першыя яго паэтычныя складанкі: «Дудка беларуская», «Смык беларускі» - такія простыя назвы, але такі глыбокі сэнс. Гэта вельмі атмасфернае месца захавала для нас саму хату, каменную адрыну, альтанку. Паэта помняць і прысад парка, пасаджанага яго рукамі і камень схоў. Схоў, які захоўваў рукапісы на роднай мове, пісаць на якой было забаронена. Помняць паэта-адваката і мясцовыя жыхары, якія разам з прыхільнікамі на камені-схове пакінулі надпіс: «Памяцi Мацея Бурачка. 1900 г.»
  • Пераезд
    Пераезд у Жупраны (11 км)
  • Славутасць
    Славутасць Жупранскі касцел Пятра і Паўла (вонкавы агляд)
    Петрапаўлаўскі касцёл у Жупранах у стылі неаготыкі - гэта помнік архітэктуры XIX стагоддзя, дзейны касцёл, нацыянальны набытак беларускага краю.. Касцёл быў закладзены яшчэ ў 1852 годзе графам Адамам Гутэн-Чапскім. Велічны манументальны будынак, з сапраўды асаблівай архітэктурай і магутнымі сценамі - упрыгожванне Жупранаў, «Старавіленскага шляху» і беларускай зямлі.
  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (140 км)
  • Заканчэнне экскурсіі