Адкрыццё вартавой вежы на Юр\'евай гары

Навіны Горада
Адкрыццё вартавой вежы на Юр\'евай гары

12-Лiстапада-2022

5 лістапада ў Крэва адбылося ўрачыстае адкрыццё вартавой вежы на Юр\'евай гары. Зараз гэта месца даступнае для наведвання турыстамі. З дзесяцімятровай вежы адкрываецца выдатны від на наваколлі.

Наагул да нашага часу дайшла толькі частка гістарычнага падмурка, на яго аснове і была пабудавана новая вежа. Зараз усярэдзіне вежы экспануецца частка даўнейшага падмурка XIV стагоддзя.

На 10-мятровую вежу можна ўстаць па ўнутраных усходах. Дрэва састарылі і апрацавалі адмысловым матэрыялам, каб абараніць ад кліматычных уплываў.

Наведаць вежу можна ў рамках экскурсіі «Заслаўе - Крэва - Гальшаны».
Адкрыццё Паўночнай вежы Гальшанскага замка

17-Мая-2021

6 траўня 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Паўночнай вежы Гальшанскага замка і турыстычна-інфармацыйнага цэнтра пры ім. Зараз усе госці змогуць наведаць музейную экспазіцыю, якая апавядае не толькі пра гісторыю замка і яго ўладальнікаў з роду Сапегаў, але і захапляльныя дух легенды - бо паводле паданняў тут да гэтага часу гуляюць прывіды Белай панны і Чорнага манаха.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome