Свята «Купалле» ў музеі народнай архітэктуры і побыту
Навіны Горада
16-Чэрвеня-2022
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту \"Строчыцы\" запрашаюць усіх жадаючых сустрэць «Купалле» разам! Падзея пройдзе 25 чэрвеня 2022 года з 18:00 да 21:00. Вас чакаюць традыцыйныя песні, абрады, варажба і многае іншае!
Купалле -старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны. Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.
Вас чакае насычаная праграма:
- Пляценне вянкоў;
- Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
- Вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;
- Варожбы на вянках і зеляніне;
- Чарадзейныя казкі;
- Майстар-клас па вывучэнні купальскіх песень;
- Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
- Выступленні фальклорных калектываў.
Акунуцца ў гісторыю і наведаць свята «Купалле» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.
Апошнія навіны «Строчыцы»
31-Ліпеня-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 3 жніўня 2024 года на славянскае свята «Хрэсьбiны». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, адкрыць для сябе новыя патаемныя вобласці традыцыйнай культуры.
04-Красавiка-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!
23-Жнiўня-2023
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.