Наведанне выставы Ferrum Bellum. Ваенна-гістарычная рэканструкцыя
Навіны Горада
06-Красавiка-2022
Усе даспехі, якія прадстаўлены на выставе, выраблены па гістарычных узорах і здольны ажыццяўляць сваю галоўную функцыю – абараняць уладальніка. На выставе прадстаўлены наступныя элементы ўзбраення рыцара і яго рыштунку: мячы, баявыя сякеры, кінжалы, шчыты, а таксама характэрныя для тэрыторыі Беларусі корды, шлемы бацынеты, кальчугі, кірасы і інш.
Выставачны праект дэманструе таксама працэс вырабу ўсіх прадметаў. Каб дакладна рэканструяваць любую эпоху, трэба спачатку асвоіць актуальную для гэтай эпохі тэхналогію. Кавадла, мяхі, кавальскі горан, абцугі, долата, молаты ў межах выставы аб’яднаны ў стылізаванай «кавальскай майстэрні». Дадзеныя інструменты выраблены па аўтэнтычных крыніцах розных эпох, узнаўляючы эвалюцыю кавальскага рамяства на беларускіх землях, а менавіта ад самых простых спосабаў арганізацыі беларускай кавальскай справы да з’яўлення на тэрыторыі краіны цэхавых аб’яднанняў.
Наведанне гэтай выставы - выдатны варыянт для карыснага баўлення часу.
Выстава працуе да 15 чэрвеня 2022 года. Не прапусціце!
Наведаць выставу можна ў час пешаходнай экскурсіі па Мінску.
Апошнія навіны «Пешаходная экскурсія па Мінску»
24-Сакавiка-2021
06-Чэрвеня-2017