Бясплатная экскурсія па Мінску

Навіны Горада
Бясплатная экскурсія па Мінску

06-Чэрвеня-2017

У 2017 годзе Беларускаму тураператару Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму спаўняецца 10 гадоў! У гонар гэтай падзеі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх жадаючых на бясплатныя пешаходныя экскурсіі па Мінску.

Мы запрашаем усіх жадаючых на першую бясплатную пешаходную экскурсію па Мінску, якая адбудзецца 16 чэрвеня 2017 года а 18:00. Месца збору экскурсантаў — плошча Свабоды, каля будынка Мінскай ратушы. Для ўдзелу ў бясплатнай экскурсіі дастаткова запісацца, даслаўшы заяўку на інтэрнэт-партале Ekskursii.by.

У ходзе экскурсіі Вы ўбачыце выток горада - Мінскае замчышча, даведаецеся аб з\'яўленні горада на старонках летапісаў, паспрабуеце ўявіць як выглядаў, і чым жыў сярэднявечны Менск, адбудаваны ў дрэве на паўвостраве каля зліцця двух рэк і акружаны земляным валам.

На плошчы Свабоды Вы ўбачыце адноўленую ратушу, гасціны двор, гандлёвыя рады, гасцініцу \"Еўропа\", цікавыя скульптурныя кампазіцыі, прысвечаныя гісторыі горада Мінска, і адчуеце атмасферу Саборнай плошчы.

Таксама Вас чакае шпацыр па набярэжнай ракі Свіслач, па ціхіх вулачках маляўнічага Траецкага прадмесця, дзе Вы адчуеце жывое аблічча горада XIX стагоддзя. На Востраве Слёз Вы зможаце аддаць даніну памяці воінам-інтэрнацыяналістам і загадаць жаданне, патрымаўшы анёла за крыло.

Чакаем Вас на экскурсіі!

Наведанне выставы Ferrum Bellum. Ваенна-гістарычная рэканструкцыя

06-Красавiка-2022

У Мінскай гарадской ратушы працягвае працу выстава «Ferrum Bellum. Ваенна-гістарычная рэканструкцыя». Яна з\'яўляецца адмысловым бэкстэйджам рэканструкцыі: яна дазваляе дэталёва разгледзець даспехі, а таксама пазнаёміцца з беларускім кавальствам.Гэты праект не столькі пра зброю і рыцарскія даспехі, як аб каханні да гісторыі і яе ўвасабленне.
Пешаходная экскурсія па Мінску для школьнікаў

24-Сакавiка-2021

У дні школьных канікул экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае на дзіцячую пешаходную экскурсію па Мінску з наведваннем музея-гасцёўні Уладзіслава Галубка - музея тэатральнай і музычнай культуры, які размешчаны ў гістарычным цэнтры Мінска і куды лёгка дабрацца на метро ці іншым грамадскім транспарце. Разыначкай экскурсіі стане батлейка з вядомымі тэатральнымі пастаноўкамі ў музеі.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome