Народнае свята Масленіца ў «Строчыцах»
Навіны Горада
15-Лютага-2022
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту \"Строчыцы\" запрашаюць 5 сакавіка 2022 года на славянскае свята «Масленіца». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, прыняць удзел у 7 днях масленічнага тыдня і традыцыйных гуляннях, а таксама паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах!
Маленіца - старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе праводзіны зімы. Традыцыйна, свята доўжыцца тыдзень і кожны дзень гэтага тыдня мае сваю назву і рытуалы, якія неабходна выконваць. Кульмінацыяй свята з\'яўляецца нядзеля, у якую спальваюць пудзіла зімы - «Марэну». Гэты рытуал з\'яўляецца сімвалам пачатку вясны!
Вас чакае яркая праграма:
- выступленне фальклорных калектываў;
- масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
- паказ беларускага ценявога тэатра «Вертэп»;
- паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
- правядзенне розных майстар-класаў для дарослых і дзяцей;
- рэканструкцыя абраду «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!);
- рэканструкцыя абраду «Немка»;
- рэканструкцыя абраду «Наведванне маладухі»;
- рэканструкцыя абраду «Наведванне жанчыны-павітухі»;
- масленічны слуп з прызамі;
- спальванне «Марэны»
Наведаць мерапрыемства «Масленіца» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.
Апошнія навіны «Строчыцы»
31-Ліпеня-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 3 жніўня 2024 года на славянскае свята «Хрэсьбiны». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, адкрыць для сябе новыя патаемныя вобласці традыцыйнай культуры.
04-Красавiка-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!
23-Жнiўня-2023
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.