Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц» у Строчыцах
Навіны Горада
01-Студзеня-2021
Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называўся Шчодрык, Шчадрэц. У гэты дзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і іншую ежу, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.
Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе. Сёлета ў Вас ёсць унікальная магчымасць акунуцца ў гэту незвычайную атмасферу.
Вас чакае:- рэканструкцыя абрадаў;
- паказ тэатра «Батлейка»;
- зімовыя забавы і гульні;
- беларускія народныя танцы і гульні;
- майстар-класы;
- традыцыйныя варожбы;
- святочны канцэрт ад фальклорных калектываў.
Музей можна наведаць у рамках экскурсіі «Строчыцы» - музей народнай архітэктуры і побыту.
Апошнія навіны «Строчыцы»
31-Ліпеня-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 3 жніўня 2024 года на славянскае свята «Хрэсьбiны». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, адкрыць для сябе новыя патаемныя вобласці традыцыйнай культуры.
04-Красавiка-2024
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!
23-Жнiўня-2023
Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.