Авіяцыйны фестываль У-лётны Фэст 2019 ў Строчыцах

Навіны Горада
Авіяцыйны фестываль У-лётны Фэст 2019 ў Строчыцах

02-Жнiўня-2019

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашае ўсіх наведаць штогадовы фэст «У-лётны фэст», які пройдзе 17-18 жніўня 2019 года. У праграме паказальныя выступы паветранай тэхнікі, палёты, жывая музыка, фудкорт і лепшыя забавы!

17-18 жніўня ў а/г Азярцо Мінскага раёна на тэрыторыі музея архітэктуры і побыту пройдзе трэці штогадовы авіяцыйны фэст у забаўляльным фармаце - «У-лётны фэст». На працягу двух дзён гасцей чакаюць яркія паказальныя выступы авіятараў, насычаная канцэртная праграма, фудкорт, экскурсіі па музеі і маса забавак для дарослых і дзяцей. Усе жадаючыя змогуць падняцца ў неба на вiнтакрыльнай машыне, атрымаць невымоўныя адчуванні ў адкрытай кабіне дэльтаплана і здзейсніць рамантычны палёт на паветраным шары.

«У-лётны фэст» – выдатная магчымасць правесці час са сваёй сям\'ёй ці сябрамі на прыродзе. Цікавы фэст будзе як дарослым, так і дзецям. Для іх тут будуць арганізаваны адмысловыя гульнявыя зоны, дзе можна будзе сканструяваць ракету і запусціць яе ў неба ці паўдзельнічаць у спаборніцтвах на кардонных самалётах, а таксама шматлікія горкі, батуты, каруселі і іншае.

Наперад! У эпоху авіятараў, насустрач вялікіх дасягненняў і дзіўных адкрыццяў!

Падрабязную інфармацыю пра музей архітэктуры і побыту можна паглядзець на нашым партале Ekskursii.by, а замовіць карпаратыўную і індывідуальную экскурсію можна тут.

Апошнія навіны «Строчыцы»

Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

04-Красавiка-2024

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!

Свята «Дажынкі» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

23-Жнiўня-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.

Традыцыйнае свята Юр\'е ў музеі народнай архітэктуры і побыту

27-Красавiка-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць усіх жадаючых наведаць традыцыйнае свята Юр\'е, якое
6 мая пройдзе з 14:00. Юр\'е з\'яўляецца адным з найпрыгажэйшых абрадаў народнага земляробчага календара і адзначаецца вельмі відовішчна.

Хотитете усановить PWA