Фестываль актыўнага ладу жыцця ЗОЖ-фэст у Строчыцах

Навіны Горада
Фестываль актыўнага ладу жыцця ЗОЖ-фэст у Строчыцах

13-Красавiка-2019

Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашае гасцей на фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ-фэст». Гасцей чакае выступленне і майстар-класы ад прафесійных спартсменаў і асілкаў, катанне на конях, цір і кірмаш рамеснікаў, анімацыя для дзяцей і, вядома, смачная і карысная ежа!

5 мая 2019 года Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашае ўсіх людзей, якія вядуць здаровы лад жыцця ці марыць да яго далучыцца, на фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ-фэст»! Тут Вас абавязкова здзівяць выступленні асілкаў і стронгмэнаў, а таксама прафесійных спартсмэнаў, якія прадэманструюць свае магчымасці. Кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у майстар-класах па кроссфиту, адзінаборствах і самаабароне і нават танцах на пілоне.

Свята «ЗОЖ-фэст» - гэта не проста фестываль, гэта інтэрактыўная пляцоўка, дзе цікава будзе і дарослым і дзецям. У дзень фестывалю госці змогуць выпрабаваць сябе на трапнасць у пнеўматычным і лучным ціры, пракаціцца на кані, прагуляцца і набыць сувеніры на кірмашы рамеснікаў. Пры добрым надвор\'і за дадатковую плату можна будзе пракаціцца на мотадельтаплане, а завяршыцца фестываль выступленнем музычных гуртоў і запальнай дыскатэкай з дыджэем.

Паездку на фестываль можна сумясціць з пазнавальнай экскурсіяй «Строчыцы-музей народнай архітэктуры і побыту».

Апошнія навіны «Строчыцы»

Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

04-Красавiка-2024

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!

Свята «Дажынкі» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

23-Жнiўня-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята \"Дажынкі\", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.

Традыцыйнае свята Юр\'е ў музеі народнай архітэктуры і побыту

27-Красавiка-2023

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць усіх жадаючых наведаць традыцыйнае свята Юр\'е, якое
6 мая пройдзе з 14:00. Юр\'е з\'яўляецца адным з найпрыгажэйшых абрадаў народнага земляробчага календара і адзначаецца вельмі відовішчна.

Жадаеце ўсталяваць PWA

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome