Экскурсія ў Жыровічы

Навіны Горада
Экскурсія ў Жыровічы

03-Жнiўня-2017

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх на экскурсію Слонім - Жыровічы - Сынкавічы, якая адбудзецца 5 жніўня 2017 г. Экскурсія пазнаёміць Вас з адным з цэнтраў праваслаўя Беларусі: мужчынскім Свята-Успенскім манастыром у Жыровічах, архітэктурнымі славутасцямі г. Слоніма і найстаражытным храмам абароннага тыпу ў Сынкавічах.

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае наведаць адзін з самых прыгожых гарадкоў Беларусі - Слонім. Падчас экскурсіі Вы ўбачыце архітэктурны ансамбль былога кляштара бернардзінцаў, кляштар бенедыкцінак, гарадскую ратушу XVIII ст., сінагогу і касцёл Святога апостала Андрэя - выдатны твор позняга барока ў Беларусі.

Знатакі архітэктуры па вартасці ацэняць ансамбль Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах, які спалучае ў сабе рысы барока, ракако і класіцызму. Праваслаўныя вернікі змогуць пакланіцца ўнікальнаму вобразу Божай Маці Жыровіцкай, які з\'яўляецца самай маленькай цудатворнай іконай, і ўбачыць Крыж з часціцамі мошчаў святых угоднікаў Божых. Экскурсіі па манастыры праводзяць паслушнікі, якія распавядаюць пра побыт і ўклад жыцця манахаў, а таксама пра цуды, якія зыходзяць ад іконы Жыровіцкай Божай Маці.

Выдатным завяршэннем экскурсіі стане агляд Сынкавіцкай царквы Св. Міхаіла, датаванай канцом XV - пачаткам XVI стагоддзя. Існуе легенда, што Сынкавіцкую царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт у падзяку за тое, што ў мясцовых лясах ён уратаваўся ад пагоні Ягайлы.

Замовіць экскурсію Слонім - Жыровічы - Сынкавічы можна тут або на партале ekskursii.by.

Музей беларускай кнігі на партале Ekskursii.by

29-Ліпеня-2019

Захапляецеся беларускай літаратурай? Тады гэта навіна сапраўды павінна Вас зацікавіць! На партале Ekskursii.by змесцавана інфармацыя аб музеі Беларускай кнігі. Наведаўшы музей, Вы зможаце азнаёміцца з творчасцю і жыццём выбітных беларускіх пісьменнікаў: убачыць іх фатаграфіі і партрэты, прагартаць рэдкія кнігі мінулых стагоддзяў, неацэнныя літаратурныя і архіўныя дакументы, а таксама прадметы побыту і асабістыя рэчы вядомых землякоў.
Экскурсія ў Жыровічы

30-Мая-2017

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by 3 чэрвеня 2017 г. запрашае ўсіх на экскурсію Слонім - Жыровічы - Сынкавічы. Экскурсія пазнаёміць Вас з галоўным духоўным цэнтрам нашай краіны - мужчынскім Свята-Успенскім манастыром у Жыровічах.
Экскурсія ў Жыровічы

12-Красавiка-2017

Напярэдадні свята Вялікадня 15 красавіка Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх на экскурсію Слонім - Жыровічы - Сынкавічы. Экскурсія пазнаёміць Вас з галоўным духоўным цэнтрам нашай краіны - мужчынскім Свята-Успенскім манастыром у Жыровічах.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome