Экскурсіі для школьнікаў

Навіны Горада
Экскурсіі для школьнікаў

03-Сакавiка-2017

Увага! Выдатная навіна для юных падарожнікаў!
Экскурсійны партал Ekskursii.by і гасцінныя гаспадары Нясвіжскага палаца запрашаюць усіх аматараў прыгод на канікулы да Радзівілаў! Дзеці не толькі пабываюць у галоўнай рэзідэнцыі магутнай дынастыі, але і тварам да твару сустрэнуцца з княжай сям\'ёй!

Менавіта для школьных груп мы прапануем падарожжа ў свет займальных прыгод! Вас чакае знаёмства з самым, мабыць, легендарным горадам Беларусі – горадам Нясвіжам. Гэта сапраўдная скарбніца унікальных архітэктурных збудаванняў, гістарычных падзей, захапляльных легенд. Вы наведаеце старэйшую, з захаваных у Беларусі, Ратушу – орган гарадскога самакіравання, і, вядома, Нясвіжскі Палац Радзівілаў.

Дзеці пазнаёмяцца не толькі з гісторыяй княжага роду, але і з самімі гаспадарамі палаца. Школьнікаў чакаюць цікавыя заданні ад касцюмаваных герояў экскурсіі-квэста, займальныя гісторыі з вуснаў Радзівілаў пра іх жыццё і, вядома, памятныя прызы.

Вы гатовыя адправіцца ў свет легенд і прыгод?

Пакіньце заяўку, з пазнакай На канікулы да Радзівілаў тут!

Канцэртная праграма «Музычнае падарожжа ў мінулае!»

19-Лiстапада-2022

Экскурсійны партал Ekskursii.by і Нясвіж-сталіца некаранаваных каралёў запрашаюць усіх жадаючых 26 лістапада 2022 года у 17:00 наведаць канцэртную праграму «Музычнае падарожжа ў мінулае!», якое пройдзе ў Тэатральнай зале Нясвіжскага палаца.

Экскурсія з элементамі тэатралізацыі і квэста ў Нясвіжскім замку

22-Верасня-2022

Гасцінныя гаспадары Нясвіжскага палаца, спецыяльнае для дзіцячых груп у час восеньскіх школьных канікул, падрыхтавалі незвычайную экскурсійную праграму з элементамі тэатралізацыі і квэста «Беларускі барон Мюнхгаўзэн Караль Стась Радзівіл Пану Коханку». Юныя госці палаца змогуць ужыццявіць незабыўнае падарожжа ў мінулае.
Кулігі ў Нясвіжскім палацы

05-Студзеня-2021

Музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ўзгадаць старадаўні звычай - кулігі ў Нясвіжскім палацы. 7, 8 і 9 студзеня 2021 года Вас чакае не толькі займальная экскурсія, але і сустрэчы з Радзівіламі, якія з розных стагоддзяў на кароткі час зазірнулі ў фамільны палац. Гэта здаецца неверагодным ў звычайным жыцці, але цалкам магчыма ў чароўныя калядныя дні!

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome