Кулігі ў Нясвіжскім палацы
Навіны Горада
05-Студзеня-2021
Кулігам першапачаткова называлася традыцыя катання на санках, запрэжаных коньмі, у якім удзельнічаюць некалькі санных запрэжак (працэсія). У XVIII стагоддзі ў былой Рэчы Паспалітай гэта пацеха была вельмі папулярнай як сярод магнатаў, так і сярэдняй частцы дваранства. Гэтая забава ператварылася ў традыцыю калядных візітаў. Ад Каляд да Вялікага посту сяброўскія кампаніі аб\'язджалі маёнткі і палацы, дзе праводзілі па некалькі дзён. Гаспадар прымаў гасцей з усёй шчодрасцю, на якую быў здольны. Акрамя святочнага стала рыхтавалі спецыяльныя калядныя забавы.
Цяпер і ў вас з\'явілася магчымасць паўдзельнічаць у старадаўняй забаве ў Нясвіжскім палацы разам з гасціннымі Радзівіламі. Ня едзьце з палаца, пакуль усё не агледзіце, не пачуеце, не набудзеце і не паспрабуеце. Гэтага патрабуе старажытная калядная традыцыя!
Наведаць мерапрыемства можна ў рамках індывідуальнай экскурсіі «Нясвіж - сталіца некаранаваных каралёў».
Апошнія навіны «Нясвіж - сталіца некаранаваных каралёў»
19-Лiстапада-2022
Экскурсійны партал Ekskursii.by і Нясвіж-сталіца некаранаваных каралёў запрашаюць усіх жадаючых 26 лістапада 2022 года у 17:00 наведаць канцэртную праграму «Музычнае падарожжа ў мінулае!», якое пройдзе ў Тэатральнай зале Нясвіжскага палаца.
22-Верасня-2022
02-Сакавiка-2019