ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Водны ёга-паход па Іслачы

вярнуцца да падзелу «Сплавы па рэках Беларусі»

Рака Іслач – прыток Заходняй Бярэзіны, працякае па тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей. Яна славіцца хуткім цячэннем і высокімі берагамі, а звілістасць ракі і мноства розных перашкод запатрабуе ад турыста канцэнтрацыі ўвагі. Па маршруце плыні ёсць даволі шмат цікавых культурных і прыродных славутасцяў, якія будуць цікавыя як беларускім, так і замежным турыстам: гэта і руіны палаца графа Тышкевіча, які усё яшчэ стаіць на левым беразе ракі, і вялікі дуб-патрыярх, які расце паблізу ад месца ўпадзення Волмы, левага прытоку Іслачы.

Апісанне маршруту:

Сплаў пройдзе ўніз па плыні ракі па маршруце хутар Міхалова - в. Падневічы - в. Баравікаўшчызна - в. Яцкава. Актыўны адпачынак запланаваны сумесна з практыкай ёгі - вопытныя інструктары правядуць лекцыю па ўвядзенні ў практыку ёгі, штодня будуць ажыццяўляцца практыкі медытацыі, пранаямы, практыкі хатха-ёгі. Па ходзе праходжання маршруту ўдзельнікі сплаву могуць наведаць пешыя экскурсіі ў "паляўнічы домік" графа Тышкевіча, па Налібоцкай пушчы, да месца пахавання класіка беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча.

Праграма падарожжа:

1 дзень

  • Сустрэча групы ў Мінску.
  • Трансфер да турыстычнай стаянкі ў раёне хутара Міхалова.
  • Вячэра, начлег.

2 дзень

  • Сняданак, збор турыстычнага рыштунку.
  • Сплаў на байдарках ад хутару Міхалова да в. Падневічы (12 км). У гэтай вёсцы знаходзіцца пахаванне беларускага пісьменніка і драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, куды і прапануецца здзейсніць шпацыр падчас перапынку.
  • Прывал, абед.
  • Сплаў на байдарках ад в. Падневічы да в. Баравікоўшчына (10 км). На гэтым участку маршруту падарожнікаў сустрэне шэраг каменных перакатаў, таму варта быць асабліва ўважлівымі.
  • Ўстаноўка турыстычнага лагера, вячэра, вольны час.

3 дзень

  • Сняданак, збор турыстычнага рыштунку.
  • Сплаў на байдарках ад в. Баравікаўшчызна да в. Яцкава (14 км). Адрэзак шляху пройдзе па тэрыторыі Налібоцкай пушчы, якая лічыцца адным з самых вялікіх лясных масіў у Беларусі. Падчас пешай прагулкі удзельнікі сплаву ўбачаць некранутыя верхавыя балоты, пройдуць па экотропке і, калі пашанцуе, убачаць прадстаўнікоў жывёльнага свету пушчы.
  • Абед, зборы і трансфер у Мінск.

Заяўка на арганізацыю тура