ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Сплавы па рэкам Беларусі

вярнуцца да падзелу «Прыгодніцкі турызм»

Турыстычныя паходы на байдарках і каяках - выдатная магчымасць убачыць натуральную прыгажосць беларускай прыроды, актыўна адпачыць на свежым паветры, сустрэць блізкіх па духу людзей. Пасля фізічнай нагрузкі будзе так прыемна падсілкавацца паходнай ежай, прыгатаванай на вогнішчы, у поўнай цішыні парыбачыць на беразе ракі і павольна назіраць за заходам, седзячы на стромкім беразе.
Сплавы па рэках будуць цікавыя гасцям беларускіх сельскіх сядзібаў, школьным групам, беларускім і замежным турыстам у якасці дадатку да пазнавальнай экскурсійнай праграмы, карпаратыўным групам - як варыянт правядзення вольнага часу ці актыўнага адпачынку на карпаратыве, экатурыстам - як магчымасць панаглядаць за поймавымі раслінамі, дзікімі жывёлымі і іншымі аб'ектамі жывой прыроды.

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапануе арганізацыю водных паходаў на рэках і азёрах Беларусі рознай складанасці для кожнага вандроўцы: па самых хуткіх рэках для дасведчаных турыстаў ці са шматлікімі пазнавальнымі і экскурсійнымі элементамі для пачаткоўцаў і аматараў. Працягласць такіх паходаў можа складаць ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Размяшчэнне па ходзе маршруту - на выбар падарожнікаў: ад бюджэтных турыстычных стаянак да 3-4* гатэляў ці санаторыяў. Суправаджае кожную групу дасведчаны інструктар, кожны ўдзельнік атрымае неабходны рыштунак (вёслы, выратавальныя камізэлькі, гідрамяшкі), па жаданні можа быць арганізавана забаўляльная праграма - навясная паласа перашкод, мабільны скаладром, палявы цір, пляцоўкі для мініфутбола і валейбола, вячэрнія забаўляльныя праграмы з запрошанымі музыкамі.

Арганізацыя водных сплаваў магчымая пры ўмове браніравання экскурсійнага тура па Беларусі.

Папулярныя маршруты водных сплаваў па Беларусі:

  • Сплаў па Заходняй Бярэзіне

    Працягласць: 3 дні / 2 ночы

    Апісанне маршруту: Сярэдняя частка ракі Заходняя Бярэзіна з мерным і марудлівым плынем - адзін з лепшых варыянтаў сплаву выхаднога дня для пачаткоўцаў. Дадаткам да воднага паходу стане ўздым на Сінюю гару, з якой адкрываецца выдатны выгляд на выгібы ракі.

  • Ёга-сплаў па Іслачы

    Працягласць: 3 дні / 2 ночы

    Апісанне маршруту: Іслач славіцца хуткім цячэннем і высокімі берагамі, а звілістсць ракі і мноства розных перашкод запатрабуе ад турыста канцэнтрацыі ўвагі. Падчас паходу будуць праводзіцца дыхальная практыка, выканання асноўных поз ёгі, знаёмства з медытацыей.

  • Сплаў па Лучосе

    Працягласць: 3 дні / 2 ночы

    Апісанне маршруту: Рака моцна меандруе і мае шмат перашкодамі ў выглядзе зваленых дрэў. У сярэдзіне шляху Лучоса працякае ў маляўнічым "каньёне" з трохмэтровымі берагамі. На ўчастку да Віцебска шмат перакатаў, дзікіх птушак і пяшчаных пляжаў. Фінальная кропка маршруту знаходзіцца ў Віцебску.

  • Сплаў у Бярэзінскім біясферным запаведніку

    Працягласць: 5 дзён / 4 ночы

    Апісанне маршруту: Бярэзінскі біясферны запаведнік з'яўляецца прыроднай жамчужынай Беларусі. У праграме паходу - правядзенне розных мерапрыемстваў, інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў, пешых паходаў, наведванне ляснога заапарка і назіральнай вышкі.

  • Сплаў по Ствізе

    Працягласць: 6 дзён / 5 начэй

    Апісанне маршруту: Ствіга вядомая сваёй першароднай прыгажосцю, бо за кожнай лукавінай ракі падарожнікаў сустракаюць непаўторныя палескія краявіды. Маршрут па рацэ пройдзе ўздоўж Альманскіх балот. Сама рака, хоць і здаецца павольнай, багатая на нечаканыя водмелі і пяшчаныя плёсы.

Атрымаць кансультацыю па арганізацыі экскурсій з прагулкамі на канях можна наступнымі спосабамі:

  1. са старонкі Вашай замовы;
  2. па тэлефоне (+37529) 756-66-65, адправіўшы паведамленне ў Viber, WhatsApp, Telegram, Skype;
  3. па тэлефоне (+37517) 394-49-13 (шматканальны);
  4. па факсе (+37517) 394-59-09;
  5. па E-mail - адправіць паведамленне >>

Калі сярод прапанаваных варыянтаў Вы не знайшлі патрэбнага, вышліце нам заяўку на арганізацыю экскурсіі, пакажыце Вашы пажаданні да паездкі, на працягу 24 гадзін нашы спецыялісты вышлюць Вам прапановы.