Трынiтарыі

Трынітарыі (ад лац. Ordo Sanctissimae Trinitatis "Ордэн Найсвяцейшай Тройцы") - каталіцкі ордэн жабруючых манахаў, заснаваны ў 1198 г. для выкупу хрысціян з мусульманскага палону, а таксама клопатам аб хворых і бедных. Сродкі для выкупу трынітарыі набывалi жабраваннем. Нярэдка трынітарыі аддавалі сябе ў рабства за вызваленне палонных. Ордэн атрымаў назву «de la Trinite» і ў пачатку меў вельмі строгі статут, які забараняў ёсцi мяса і рыбу, ездзіць на конях і валодаць уласнасцю. У просты людзе іх клікалі «Асліным ордэнам» (ordo asinorum), паколькі яны перамяшчаўваліся выключна на аслах і мулах.

У Францыі ордэн хутка распаўсюдзіўся дзякуючы падтрымцы караля Піліпа II Аўгуста, а ў XVII ст. і на тэрыторыі Італіі, Іспаніі і Рэчы Паспалітай (Віцебск, Орша, Крывічы, Вільнюс). У гады Рэфармацыі ў Германіі, у Францыі ў перыяд Рэвалюцыі 1789 г. дзейнасць ордэна была забаронена. Сучасныя трынітарыі працягваюць выконваць сваю місію, напрыклад, падтрымліваюць праграму дапамогі бежанцам з Судану. Місіянерская арганізацыя трынітарыяў дзейнічае на Мадагаскары