Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей

музеі
+5 фота
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Выставачныя экспазіцыі

9

Экспазіцыі

«На ўлонні прыроды» зала аформлена фотапраекцыямі пор года; ў экспазіцыі прадстаўлены чучалы жывёл, птушак, гербарыі.

”Вытокі культуры” матэрыялы раскопак археалагічных помнікаў Светлагорскага раёна (в. Красноўка, неаліт​​, бронзавы век; в. Прудок, жалезны век Х-ХІІІ стст.; в. Каралеўская Слабада - на месцы сярэднявечнага г. Казімір, XVII ст; Шацілінскі востраў, VI-XVII стст.). Рэканструкцыя вертыкальнага ткацкага станка VI - IХ стст., рэканструкцыя адзення гараджанкі ХI-ХII стст.

”Этнаграфічны партрэт Светлагорскага краю” зала аформлена, як вясковая вуліца з фрагментам беларускай хаты, прадметамі сялянскага побыту. Калекцыяй фотадакументаў прадстаўлены тэмы сям'і Пушчына і першага расійскага амбасадара ў Японіі Іосіфа Антонавіча Гашкевіча.

”На пераломе эпох” прадметы інтэр'еру канца XIX - 30-х гг. XX ст; Фотадакуманты рэвалюцыйных падзей, перыяду калектывізацыі, палітычных рэпрэсій. Прадстаўлены калекцыі нумізматыкі, баністыкі.

”Ваеннае ліхалецце” экспануецца ваенны рыштунак і атрыбутыка, зброя і боепрыпасы, ваенная форма, парэшткі баявых караблёў, франтавыя лісты, асабістыя рэчы П.І. Батава, фотадакументы, дакументы, калекцыя фалерыстыкі.

«Шацілкаўская суднаверф» фотадакументы і дакументы працы Шацілкаўскай суднаверфі канца 40-50-х гг. XX стст.

”Афганістан” фотадакументы і дакументы воінаў-інтэрнацыяналістаў, ваенная амуніцыя салдат Савецкай Арміі, фалерыстыка, ваенны рыштунак і атрыбутыка.

”Ганаровыя грамадзяне г. Светлагорска” ўзнагароды, фотадакументы і дакументы ганаровых грамадзян г. Светлагорска, кіраўнікоў горада і раёна, калекцыя вексілалогіі.

Прамысловыя прадпрыемствы горада Светлагорска Васілевіцкая ДРЭС, ААТ «Будаўнічы трэст № 20», ААТ «Светлагорскі ДСК», ААТ «СветлагорскХімвалакно», прадпрыемства «Беларуснафта», ААТ «Светлагорскі ЦКК». Прадстаўлены калекцыі вексілалогіі, фотадакументы і дакументы па гісторыі будаўніцтва і развіцця прамысловых прадпрыемстваў, узоры прадукцыі горадаўтваральных прадпрыемстваў, сцягі і вымпела Савецкай эпохі, мэбля і канцылярскія прыналежнасці 50-60-х гг. ХХ стст.

Графік працы

Адміністрацыя 08:30 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля

Каса 10:00 - 17:30 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

247434, Рэспубліка Беларусь, Гомельскай вобласці, г. Светлагорск, вул. Зялёная, д.1

Жадаеце ўсталяваць PWA