Легенда "Замкавая гара"
Легенды Беларусі
Даўным даўно на гары ўзвышаўся Капыльскі замак, ад ворагаў яго бераглі стромкія схілы і рака ля падножжа - Каменка. Але ў адзін дзень патануў у яе водах сын адной чарадзейкі. У лютасьці чарадзейка пракляла рэчку і зняволіла яе ў нетрах горы, а замак з гэтых пор прыйшоў у заняпад. Сёння пра легенду нагадвае крыніца, якая б”е з-пад гары. Старыя кажуць, што калі раскапаць гару, то вады Каменкі затопяць ўсю акругу.