Легенда "Валожын"
Легенды Беларусі
У даўнія часы на месцы сучаснага горада Валожын жыў волат на гары і ўсё жыццё дапамагаў людзям. Нявеста ў яго была прыгажуня, пажаніліся яны і жылі вельмі шчасліва, і любілі адзін аднаго. Але дзяўчына памерла, не дажыўшы нават да гадавіны вяселля, а ад гора за ёй памёр і Волат. Але да апошняга дня, нават смуткуючы па каханай, стараўся дапамагаць тым, хто жыў побач. І, калі Волат памёр, месца стала лічыцца святым. І называлі гэта месца «Волат жыў». Адсюль і пайшла назва Валожын.