Легенда "Паданне пра саву"

Легенды Беларусі
Паданне пра саву
У склепе Фарнага касцёла, радавой пахавальні Радзівілаў у Нясвіжы захоўваюцца саркафагі бацькоў і дванаццаць іх маленькіх дзяцей. Маці ўсіх рана памерлых дзяцей была Кацярына, жонка Міхаіла Радзівіла. Легенда апісвае Кацярыну глыбока няшчаснай жанчынай, яе дзеці паміралі адзін за адным, ня дажываючы да паўналецця. Пакуты маці былі настолькі вялікія, што ноччу яе душа не ведала супакою, пакідала цела і ляцела да падзямелля, дзе былі пахаваныя дзеці. Праз вузенькія краты душа дабіралася да маленькіх трунаў і тут ператваралася ў саву. Па чарзе птушка жудасна галасіла над кожным саркафагам. У тых, хто нечакана апыняўся недалёка ад касцёла і чуў гэтыя крыкі, валасы ўставалі дыбам на галаве, а некаторыя нават гублялі прытомнасць.

Адна з дачок княгіні Караліна дажыла да шаснаццаці гадоў і рыхтавалася выходзіць замуж за каханага хлопца. Маці лічыла, што яна ўжо перайшла тую мяжу, якая пагражала яе жыццю, але на ўсялякі выпадак Караліну перавезлі ў іншы замак. Дзяўчына пачынала з прымеркі вясельных убораў. Ёй дастаўлялі лепшыя сукенкі з Варшавы, Парыжа, Берліна Мясцовыя майстрыхі шылі і вышывалі цудоўныя адзенні да вяселля. Пасля прымерак маладая прыгажуня ў белым пеньюары з распушчанымі валасамі любіла чытаць, седзячы за сталом у сваім пакоі, праз высокія вокны якой ўліваліся яркія вясновыя прамяні сонца. Аднойчы Кацярына ў такі час зайшла да дачкі і паклікала яе, Караліна маўчала. Яе галава ляжала на стале на разгорнутай кнізе. Здавалася, што дзяўчына задрамала пад дзеяннем сонечных прамянёў Маці падышла да стала і ўзяла яе за руку. Яна была халодная. На крык Кацярыны збегліся слугі, перанеслі Караліну на ложак, але прывесці ў пачуццё ўжо не змаглі.

Адчай і гора маці былі няўцешна. Яна загадала выліць з воску фігуру дачкі ва ўвесь рост і пасадзіць за стол так, як тая сядзела наранку свайго апошняга дня жыцця. Падабенства было такім вялікім, што, здавалася, вось зараз дзяўчына прыўздыме галаву ад кнігі, ўсміхнецца пунсовымі губкамі і кінецца ў абдымкі маці. Прайшоў час, сяброўкі Караліны павыходзілі замуж і забыліся яе, суцешыўся з другой жаніх, і толькі сэрца маці памятала дачку, крывавыя раны не залечваў нават час.

Фота - Нясвіж

Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж Нясвіж
+19 фота

Графік правядзення групавой экскурсіі

Дата

Месцы

Мір - Нясвіж

03.02.2025

09:00

(пн)

шмат месцаў

Забраніраваць
Мір - Нясвіж

06.02.2025

09:00

(чц)

шмат месцаў

Забраніраваць
Мір - Нясвіж

08.02.2025

09:00

(сб)

шмат месцаў

Забраніраваць
Мір - Нясвіж

10.02.2025

09:00

(пн)

шмат месцаў

Забраніраваць
Мір - Нясвіж

13.02.2025

09:00

(чц)

шмат месцаў

Забраніраваць
Мір - Нясвіж

15.02.2025

09:00

(сб)

шмат месцаў

Забраніраваць
Мір - Нясвіж

17.02.2025

09:00

(пн)

шмат месцаў

Забраніраваць
Мір - Нясвіж

20.02.2025

09:00

(чц)

шмат месцаў

Забраніраваць
Мір - Нясвіж

22.02.2025

09:00

(сб)

шмат месцаў

Забраніраваць
Мір - Нясвіж

24.02.2025

09:00

(пн)

шмат месцаў

Забраніраваць

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome