Легенда "Адкуль Гомель"
Легенды Беларусі
Там, дзе зараз стаіць Гомель, пасярод ракі Сож калісьці было намыто шмат пяску. Каб плыты і баржы, якія плылі па рацэ, не патрапілі на мелізну, на беразе ў гэтага месца заўсёды стаяў чалавек і крыкам папярэджваў:
— Го! Мель! Го! Мель!
Адгэтуль і пашла назва Гомель.