Гісторыя развіцця
Сульскія землі ў стагоддзях услаўлены імёнамі іх гаспадароў: Стэфан Баторый, Вішнявецкія, Радзівілы і нарэшце Ленскія, слава аб якіх і сёння жывая ва ўспамінах жыхароў вёскі Сула і ў яе галоўнай выбітнасці – сядзібе Ленскіх у вёсцы Сула.
Турыстычны патэнцыял
Панскі маёнтак «Сула» - трохсотгадовы парк з дзіўнымі раслінамі, якія некалі былі прывезены з далёкіх краін, маляўнічая сажалка з пабрукаванымі каменнымі дарожкамі і каванымі лаўкамі.