Гісторыя развіцця
Круглае ўпершыню згадваецца ў 1524 годзе. Тады гэта была прыватнаўласніцкая вёска Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. З 1621 года ў валоданні вялікага канцлера ВКЛ Ільва Сапегі. У другой палове XVIII стагоддзя Круглае належала гетману Агінскаму. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 году Круглае ўвайшло ў Расійскую імперыю, знаходзілася ва ўласнасці княгіні Кацярыны Дашковай. На той момант у Круглым было 462 жыхары, 41 двор, а таксама броварны завод, палатняная фабрыка. Падчас вайны 1812 года ў мястэчку знаходзілася галоўная кватэра рускіх войскаў на чале з Міхалам Кутузавым. Паводле дадзеных 1880 года ў сяле Круглым было 119 дамоў, праваслаўная царква, народная вучэльня, габрэйская школа, 3 млыны, праводзіліся 3 кірмашы. Да пачатку XX стагоддзя тут ужо было 1,6 тыс. жыхароў, крухмальны завод, 2 вучэльні і 22 крамы. У 1919 годзе Круглае ўвайшло ў склад БССР. Да 1925 года ў Круглым налічвалася 1344 жыхары і 250 дамоў. У 1935 годзе сяло стала раённым цэнтрам, а ў 1938 годзе ўвайшло ў склад Магілёўскай вобласці. Круглае моцна пацярпела падчас Вялікай Айчыннай вайны. У сяле і наваколлі загінула каля 3 тыс. мірных жыхароў, многія пабудовы былі разбураны. Пасля вайны ў сяле працягнулі будаваць драўляныя малапавярховыя дамы. У 1967 годзе Кругламу быў нададзены статус гарадскога мястэчка. Пасля цверджання ў 1975 годзе генеральнага плана пасёлак стаў забудоўвацца чатырох- і пяціпавярховымі хатамі. Жылая забудова сканцэнтравана ў цэнтральнай і паўднёвай частцы мястэчка. На поўначы знаходзіцца прамысловая зона.
Турыстычны патэнцыял
Тут размешчаны аддзяленне Магілёўскага малочнага камбіната, аддзяленне ААТ «Шклоўскі Льнозавод», прыватная кандытарская фабрыка «Кацярына», ГУКДСП «Круглянская ПМК-266». Дзеюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчы музей, моладзевы цэнтр, Дом рамёстваў. Выдаецца газета «Сельскае жыццё». Ёсць брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму, помнік падпольшчыкам, Алея герояў.
На тэрыторыі раёна – 29 помнікаў археалогіі, таксама шмат помнікаў і памятных месцаў, злучаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. З архітэктурнай спадчыны захаваліся Пакроўская царква 2-ой паловы 19 у. у д. Дудаковiчы, Мікалаеўская царква 1833 г. у д. Тубушкi. З гісторыяй і культурай раёна можна азнаёміцца ў Круглянскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
На тэрыторыі раёна - 29 помнікаў археалогіі, таксама шмат помнікаў і памятных месцаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. З архітэктурнай спадчыны захаваліся Пакроўская царква 2-ой паловы 19 ст. ў в. Дудаковічы, Мікалаеўская царква 1833 г. у в. Тубушкі. З гісторыяй і культурай раёна можна азнаёміцца ў Круглянскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.