Гісторыя развіцця
Упершыню пасяленне згадваецца ў 1492 годзе, з 1493 года ўласнасць віленскага біскупа Войцеха.
У 1539 году Пяршаі мелі статус мястэчка, тут існавалі касцёл і дзве карчмы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пяршаі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскам павеце Мінскай губерні.
З 1858 года маёнтак належаў роду Тышкевічаў, якія выбудавалі ў Пяршаях сядзібу.
Паводле попісу 1897 гады Пяршаі былі цэнтрам воласці Мінскага павета, налічвалі 391 жыхара.
Паводле Рыжскай мірнай дамовы (1921) Пяршаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўбцоўскім, а з 1926 года Валожынскім павеце Наваградскага ваяводства.
У 1933 годзе на месцы старога драўлянага каталіцкага храма выбудаваны каменны будынак храма Святога Юрыя.
З 1939 года ў складзе БССР.
Турыстычны патэнцыял
Касцёл Святога Юрыя.Пабудаваны ў 1933 годзе, помнік архітэктуры.
Дом Ядвігіна Ш. Таблічка на будынку паведамляе: «У гэтай хаце прайшлі школьныя гады беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага)».