Гісторыя развіцця
Першае пісьмовае згадванне пра Жодзішкі датуецца 1511 г. У 1553 ў селішчы быў заснаваны касцёл. У канцы XVI-XVII стст. у Жодзішках быў заснаваны кальвінскі сабор і касцёл. У другой палове XVII cn. зямля знаходзілася ў валоданні Міцкевічаў, пры якіх былі заснаваны езуіцкі манастыр, калегіум. У 1774 г. кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дараваў Жодзішкам Магдэбургскае права.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Жодзішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У гады Першай сусветнай вайны селішча занялі нямецкія войскі, у 1918-1920 - бальшавікі і польскае войска. Паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. Жодзішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 г. Жодзішкі увайшлі ў БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 гг. Жодзішкі знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Турыстычны патэнцыял
У Жодзішках захавалася Жодзішкаўская сядзіба з паркам (XIX ст.) і вадзяным млыном, а таксама і Жодзішкаўскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы.