Гісторыя развіцця
Першае пісьмовае згадванне Варнян датуецца 1391 г. У 1462 г. у населеным пункце быў заснаваны касцёл. У канцы XVI стагоддзя ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў тут кальвінскі сабор, пры якім да дзейнічалі лякарня і школа. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Варняны ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У Першую сусветную вайну ў 1915 г. Варняны акупавалі нямецкія войскі. З 1922 г. вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 г. Варняны ўвайшлі ў склад БССР.
Турыстычны патэнцыял
Галоўнай славутасцю аграгарадка з'яўляецца Варнянскі касцёл Св. Георгія, які быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII ст.