Пошук
Варнянскі касцёл Св. Георгія
Апісанне
Свята-Георгіеўскі касцёл - помнік архітэктуры віленскага барока. Узведзены на цэнтральнай плошчы Варнянаў з каменя ў 1767-1769 гг., дабудоўваўся ў 1880 і 1908 гг. Уяўляе сабой двухвежавы, аднанефны храм з хорамі, перакрыты цыліндрычным скляпеннем.
У дэкоры - слаістыя пілястры, прафіляваныя карнізы. Вежы трох'ярусныя, невялікага перасеку і моцна выцягнутыя.
У савецкі час касцёл закрываўся, былі пашкоджаны інтэр'еры, зараз храм зноў адданы вернікам.