Гісторыя развіцця
Тут знаходзілася першая паштовая станцыя на шляху з Мінска ў Наваградак. У 1635 годзе адна з уладальніц сяла Ганна Статкевіч (народжаная Агінская) з дабраславення кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы заснавала тут праваслаўны мужчынскі манастыр, што праіснаваў, зрэшты, нядоўга. Гэта быў двухпавярховы каменны будынак, які звалі «каменнай хатай».
У 1740 годзе па нейкіх загадкавых акалічнасцях замак разбурыўся, і новыя фальваркоўцы Іваноўскія перабудавалі манастыр у замак.
У 1815 годзе ад Іваноўскіх па жаночай лініі Прылукі перайшлі да Францішка Ашторпа, мінскага губернскага маршалка шляхты.
У 1851 годзе Горватт і перабудаваў «зачараваны замак» у рамантычны палац неагатычнага стылю, тут быў закладзены парк, пабудавана вялікая аранжарэя, вежа з гадзіннікам і цэлы комплекс гаспадарчых пабудоў.
З 1872 года палац у Прылуках - адна з рэзідэнцый графа Эмерыка Захар'яша Мікалая Севярына фон Гутэн-Чапскага.
Падчас Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся загарадны дом гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ. Пасля ж яе сканчэнні тут вырашылі змесцаваць НДІ аховы раслін, які з той пары і падтрымвае будынак і атачальныя яго пабудовы ў больш-менш прыстойным стане.
Турыстычны патэнцыял
Палацава-паркавы ансамбль Чапскiх.
Гаспадарчы двор (стайня, свіран-лядоўня, дом кіраўніка, бровар).
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы