Гісторыя развіцця
Вядомы з XVI стагоддзя як мястэчка Гарадзенскага павета Трокскага ваяводства, з 1793 года Гарадзенскага ваяводства ВКЛ. Меў герб. Падчас Паўночнай вайны 1700-21 гадоў заняты шведскімі войскамі на чале з Карлам XII. У 1786 годзе атрымаў права на штогадовыя кірмашы. З 1795 года ў складзе Прусіі, з 1807 года - Варшаўскага герцагства, з 1815 года ў складзе Расійскай імперыі.
З 1900 - пасёлак. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзенскім павеце. З 1939 года ў БССР, цэнтр раёна Беластоцкай, з 1944 года - Гарадзенскай вобласці. З 1959 года ў Гарадзенскім раёне.
Турыстычны патэнцыял
Каталіцкі храм Узнясення Дзевы Марыі, 1789 год, 1935-1939 перабудова;
Будынак камендатуры, канец XIX - пачатак XX стагоддзя;
Габрэйскія могілкі, адны з самых старых у Беларусі
Каталіцкія могілкі.