Гісторыя развіцця
Гістарычную значнасць Навумавічы атрымалі дзякуючы будаўніцтву тут у 1912-1915 гадах фартыфікацыйных збудаванняў Першай сусветнай вайны. Форт №2 Гродзенскай крэпасці або «Навумавіцкі форт» быў часткова падарваны ў ноч з 19 на 20 жніўня 1915 года, калі ўжо не мог стрымліваць наступленне праціўніка. У часы Вялікай Айчыннай вайны фашысты расстралялі ля форта тысячы ваеннапалонных з усходніх раёнаў Польшчы і мірных жыхароў з Гродна і суседніх вёсак.
Турыстычны патэнцыял
У вёсцы Навумавічы Гродзенскага раёна знаходзіцца адно з самых знакамітых на тэрыторыі Беларусі фартыфікацыйных збудаванняў - Форт №2, які ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Форт №2 Гродзенскай крэпасці - удзельнік і сведка адразу двух войнаў ХХ стагоддзя. Ён мае даўжыню каля 150 метраў, а таўшчыня сцен дасягае 2 метраў. Нягледзячы на тое, што ў 1915 годзе гэты і іншыя форты Гродзенскай крэпасці былі ўзарваныя, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны форт быў уключаны ў сістэму Гродзенскага ўмацаванага раёна і тут размяшчаўся кулямётна-артылерыйскі батальён.
Па шляху да форта знаходзіцца мемарыял, прысвечаны ахвярам фашызму - скарбячая маці, якая аплаквае сваіх сыноў, якія загінулі ў абедзвюх войнах. За самім фортам усталяваны памятны крыж з натуральнага каменя і мемарыяльная шыльда.