Гісторыя развіцця
Упершыню згадваецца ў 1530 годзе. З 1575 уласнасць Радзівілаў. У XIX стагоддзі - вёска пад назвай Гараная Гарадзея, цэнтр воласці Наваградскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. З будаваннем Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1871 год) - станцыя. У Першую сусветную вайну з 1915 года - у прыфрантавой палосе; звалася Замiр`е. З 1921 года - у складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павята. З 1939 года ў БССР. З 1940 года гарадскi пасёлак ў Нясвіжскім раёне, зліўся з чыгуначнай станцыяй. На дадзены момант складаецца з чатырох раёнаў: пасёлак Наўгарадзейскi, пасёлак Цукровага камбіната, пасёлак Ўдарнае і ўласна Гарадзея.
Турыстычны патэнцыял
Наведаць Гарадзею можна па дарозе ў Баранавічы ці падчас адпачынку ў турыстычным комплексе «Высокі бераг». У гарадскім мястэчку захаваліся Царква Святога Перамянення (1808), Капліца праваслаўя (1874), Касцёл Святога Іосіфа. Цікаўна будзе пабываць і на сучасным цукровым камбінаце.