Гісторыя развіцця
Першыя гістарычныя згадкі пра мястэчка Пружаны ставяцца да 1433 году, аднак вядомым яно стала пазней, у 1487 годзе. У 1589 мястэчку было падаравана Магдэбургскае права разам са статутам горада, пячаткай і гербам. За сваю гісторыю горад меў некалькі гербаў, але ў 1998 годзе быў адноўлены старадаўні герб і цяпер з'яўляецца асноўным сімвалам горада.
Падчас Першай сусветнай вайны Пружаншчына апынулася ў прыфрантавой зоне і вясной 1915 года павет быў акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі, якія вывозілі ўсё, што ўяўляла для іх каштоўнасць.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна дзейнічалі дзве партызанскія брыгады з некалькіх атрадаў у кожнай. Тут была падпольная друкарня, якая бесперабойна працавала з 1942 года, некалькі разоў змяняючы месца размяшчэння. Пружаны былі вызваленыя часткамі 28-ай арміі 1-га Беларускага фронту 17 ліпеня 1944 года.
У 1959 годзе была распрацавана схема планіроўкі Пружанаў, якая спарадкавала нерэгулярную сетку вуліц. У выніку ў горадзе 3 планіровачных раёна: паўднёвы, заходні і ўсходні. У 1974 годзе ў Мінскім філіяле Цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва быў распрацаваны генеральны план горада.
Турыстычны патэнцыял
У горадзе захавалася мноства унікальных славутасцяў. Напрыклад сядзіба, пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У 1998 годзе тут размясціўся Пружанскі раённы краязнаўчы музей, крыху пазней была зменена канцэпцыя і назва музея. Зараз гэта Музей-сядзіба «Пружанскі палацык». Недалёка ад музея знаходзіцца помнік драўлянага дойлідства - Пружанская аптэка, пабудаваная ў 1828 годзе.
У другой палове XIX стагоддзя ў горадзе была пабудавана Пружанская каталіцкая капліца (1852 год), крыху пазней, ў 1857 годзе, пачалі ўзводзіць Пружанскі сабор Алекснадра Неўскага, а ў 1878 годзе быў збудаваны Пружанскі касцёл Ушэсця Панны Марыі.
Яшчэ адно цікавае месца ў горадзе - Пружанскія гандлёвыя шэрагі Белыя лаўкі - помнік архітэктуры з элементамі барока і класіцызму, ён з'яўляецца яркім узорам манументальнай архітэктуры, падобных помнікаў на тэрыторыі Беларусі засталіся адзінкі.
Наведаўшы гістарычныя славутасці, госці горада могуць наведаць аквапарк у Пружанах. Тут маюцца атракцыёны, сауны, джакузі. Для наведвальнікаў таксама прадастаўлены паслугі трэнажорнай залы, масажнага крэслы, гульні ў більярд, настольны тэніс, бадмінтон.