ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Дранікі

вярнуцца да артыкула Гастранамічныя туры ў Беларусь
Дранікі

Дранікі (бульбяныя аладкі) - гэта адна з самых знакамітых і любімых страў беларускай нацыянальнай кухні. Назва стравы паходзіць ад слова «драць», гэта значыць церці, абдзіраць пластамі на тарцы.

Лічыцца, што ўпершыню гэта страва узгадваецца ў 1830 годзе (у Яна Шытлера), а з'явілася яна пад уплывам нямецкай кухні. У Беларусі дранікі сталі вельмі папулярныя з ХIX стагоддзя. Нягледзячы на тое, што бульбяныя аладкі па падобных рэцэптах рыхтуюць у розных краінах, беларускія дранікі заваявалі вядомасць дзякуючы асабліваму густу, нацыянальным кулінарным сакрэтам і ўласцівасцям беларускай бульбы.

У беларускай нацыянальнай кухні страва можа падавацца таксама і ў збанках. У аснове традыцыйных дранікаў ляжаць бульба, цыбуля, соль, а таксама расліннае масла для смажання. Дранікі звычайна падаюць гарачымі са смятанай, сметанкавым маслам, уздорам (топленае свіное сала) або мачанкай.

Графік экскурсій

Заяўка на арганізацыю тура